Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

Тэл. Сакратарыят: +375 17 217 64 91 ; Kонсульскія пытанні (вiзa): +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 I-V 9.00-13.00, 14.00-16.00 ; Іншыя консульскія пытанні (пашпарты Літоўскай Рэспублікі, консульскія даведкі, грамадзянства Літвы, дазволы на часовае знаходж
Факс +375 17 285 33 37; (консульскi аддзел: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

У Пялесе адзначылі парафіяльнае свята Св. Лінаса

Выканана 2019.09.24 / Адноўлена: 2019.09.24 15:09
      У Пялесе адзначылі парафіяльнае свята Св. Лінаса
      У Пялесе адзначылі парафіяльнае свята Св. Лінаса
      У Пялесе адзначылі парафіяльнае свята Св. Лінаса
      У Пялесе адзначылі парафіяльнае свята Св. Лінаса
      У Пялесе адзначылі парафіяльнае свята Св. Лінаса

      22 верасня 2019 г. у “літоўскім астраўку” Беларусі – Пялесе, як і штогод, адзначалася парафіяльнае свята Святога Лінаса. На падзею, якая пачалася з традыцыйнай імшы ў святочна ўпрыгожаным касцёле Пялесы, сабралася мноства мясцовых літоўцаў. У свяце прымалі ўдзел і прадстаўнікі Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, Генеральнага консульства ў Гродна і Дэпартамента літоўцаў замежжа Міністэрства замежных спраў.

      Падчас святочнага канцэрта, які пачаўся пасля святой імшы, выхаванцы Пялескай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання выконвалі песні і танцы, а таксама можна было пабачыць выступы мясцовых калектываў людзей сталага ўзросту.

      У сваёй уступнай прамове амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас выказаў усцешанасць незгасальным літоўскім духам Пялесы. „Калі я бачу светлыя твары гэтых паважнага ўзросту людзей, чую іх правільную літоўскую мову, слухаю літоўскія песні ў выкананні маленькіх літоўцаў, я разумею, якую незвычайна важную місію ў гэтай краіне выконвае літоўская суполка Пялесы, кіраўнікі школы, педагогі”, – адзначыў амбасадар. Прысутных павіншаваў і дырэктар  Дэпартамента літоўцаў замежжа Міністэрства замежных спраў Марус Гудзінас, які ўручыў дырэктару Пялескай школы Ёнасу Мацюлявічусу кнігі і гістарычны сцяг Літвы.

      Пялеская сярэдняя школа з літоўскай мовай навучання была заснаваная 1 снежня 1992 г. Стваральнікамі першай у Беларусі літоўскай школы сталі Фонд культуры Літоўскай Рэспублікі і Міністэрства культуры і адукацыі. Заснавальнік школы – Дэпартамент нацыянальных меншасцяў і эміграцыі пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі.

      На дадзены момант у Беларусі жыве каля 5000 літоўцаў, дзейнічаюць літоўскія суполкі Гродна, Ліды, Мінска, Пялесы і Рымдзюнаў, працуюць дзве літоўскія ўстановы фармальнай адукацыі ў Пялесе і Рымдзюнах, некалькі нефармальных устаноў літуаністыкі і грамадскіх арганізацый.

      Падпіска