Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

Тэл. Сакратарыят: +375 17 217 64 91 ; Kонсульскія пытанні (вiзa): +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 I-V 9.00-13.00, 14.00-16.00 ; Іншыя консульскія пытанні (пашпарты Літоўскай Рэспублікі, консульскія даведкі, грамадзянства Літвы, дазволы на часовае знаходж
Факс +375 17 285 33 37; (консульскi аддзел: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

У Мінску прадстаўленая творчасць Данатаса Банёніса

Выканана 2019.11.04 / Адноўлена: 2019.11.04 16:41
      У Мінску прадстаўленая творчасць Данатаса Банёніса
      У Мінску прадстаўленая творчасць Данатаса Банёніса
      У Мінску прадстаўленая творчасць Данатаса Банёніса
      У Мінску прадстаўленая творчасць Данатаса Банёніса
      У Мінску прадстаўленая творчасць Данатаса Банёніса

      31 кастрычніка 2019 г. у Музеі гісторыі беларускага кіно ў Мінску амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь пры супрацоўніцтве з Літоўскім архівам літаратуры і мастацтва прадставіла выставу пра знакамітага літоўскага актора і рэжысёра тэатра, кіно і тэлебачання Данатаса Банёніса “Салярыс. Данатас Банёніс”.

      На выставе, якая з’яўляецца часткай праграмы міжнароднага кінафестываля “Лістапад”, што ў гэтым годзе праходзіць у Мінску ўжо ў 26-ты раз, экспанаваўся рупліва падабраны Літоўскім архівам літаратуры і мастацтва матэрыял, звязаны з працай Д. Банёніса падчас здымак у фільме знакамітага расейскага рэжысёра А. Таркоўскага  “Салярыс” 1971 года. У ім літоўскі актор сыграў галоўную ролю Крыса Кельвіна.

      Падчас адкрыцця вітальнае слова прамовілі амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Павел Сапоцька, дырэктар Літоўскага архіва літаратуры і мастацтва Юозапас Блазюнас і сын Д. Банёніса, літоўскі рэжысёр кіно, тэатра і тэлебачання Раймундас Банёніс, які праехаў адмыслова на адкрыццё выставы.

      Публіцы, якая сабралася на адкрыцці, былі ўпершыню прадстаўленыя дакументы: два варыянты сцэнарыя, працоўны дагавор, лісты і тэлеграмы, перапіска з рэжысёрам А. Таркоўскім, першыя навіны ў прэсе пра пачатак здымак, фота са здымачнай пляцоўкі, кадры з фільма, інфармацыйныя матэрыялы Канскага кінафестываля 1972 г., успаміны і інш., якія раскрываюць, як актор Данатас Банёніс бачыў, адчуваў і разумеў фільм “Салярыс”.

      Падпіска