Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

Тэл. Сакратарыят: +375 17 217 64 91 ; Kонсульскія пытанні (вiзa): +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 I-V 9.00-13.00, 14.00-16.00 ; Іншыя консульскія пытанні (пашпарты Літоўскай Рэспублікі, консульскія даведкі, грамадзянства Літвы, дазволы на часовае знаходж
Факс +375 17 285 33 37; (консульскi аддзел: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

У Беларусі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных і ахвяр акупацыі

Выканана 2019.06.14 / Адноўлена: 2019.06.14 16:03
      У Беларусі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных і ахвяр акупацыі
      У Беларусі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных і ахвяр акупацыі

      14 чэрвеня 2019 г. у Літве адзначаецца Дзень жалобы і надзеі. Менавіта ў гэты дзень, 78 гадоў таму, Савецкі Саюз распачаў першыя масавыя высылкі грамадзян у Сібір.

      У першых спісах сасланых былі настаўнікі, уладальнікі гаспадарак, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, палітыкі – так савецкая ўлада імкнулася знішчыць інтэлігенцыю краю. За пяць чэрвеньскіх дзён у суровыя, амаль нежылыя рэгіёны Расіі было саслана 17,5 тысяч чалавек, з іх амаль трэцяя частка – дзеці.

      З нагоды гэтага дня дыпламаты амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі наведалі месца масавых растрэлаў у г. Чэрвень, дзе ўсклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых. Ноччу 22 і 23 чэрвеня 1941 г. з Каўнаскай турмы аўтобусамі было вывезена каля 100 зняволеных, большасць з якіх патрапіла ў мінскую турму. У Мінску было адабрана і растраляна 15-17 асуджаных, а астатнія, разам з яшчэ дзвюма тысячамі вязняў, пешкам выведзеныя на ўскраек гарадка Чэрвень недалёка ад Мінска, дзе былі растраляныя. Сярод забітых у Чэрвені – сігнатар Акта аб Незалежнасці Літвы Казімерас Бізаўскас, сын мовазнаўцы Ёнаса Яблонскіса, дыпламат Ёнас Яблонскіс, міністр унутраных спраў Сцяпан Рустэйка, палкоўнік Баліс Гядрайціс і іншыя знакамітыя літоўскія дзеячы тых часоў.

      Падпіска