Тэмы Адзначыць усе навіныАдзначцыць усе навіны

Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Літоўскае кіно – у цэнтры ўвагі ў Беларусі

Выканана 2017.11.07 / Адноўлена: 2017.11.07 11:38
    Літоўскае кіно – у цэнтры ўвагі ў Беларусі

    У гэтым годзе на найбуйнейшым і самым галоўным у краіне Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” асаблівая ўвага нададзеная літоўскаму кіно.

    У сёлетняй фестывальнай праграме Літва прадстаўленая як краіна-госця ў спецыяльнай праграме класічных і сучасных фільмаў, а ў конкурснай праграме фестывалю ўдзельнічаюць нават тры поўнаметражныя гульнявыя фільмы.

    У асноўнай конкурснай праграме гульнявых фільмаў, у якой змагаюцца дванаццаць прызнаных і ўзнагароджаных прызамі міжнародных фестываляў стужак з краін Еўропы і свету, прымаюць удзел намінаваны на “Оскар” у катэгорыі “Лепшы фільм на замежнай мове” фільм Шарунаса Бартаса „Іней“ (сумесная вытворчасць Літвы, Францыі, Украіны і Польшчы) і новая стужка ўкраінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы “Лагодная” (сумесная вытворчасць Францыі, Расіі, Германіі, Літвы, Нідэрландаў і Украіны).

    У конкурсную праграму дакументальнага кіно ўключаны фільм, які нядаўна, пасля сусветнай прэм’еры, святкаваў перамогу на Варшаўскім міжнародным кінафестывалі – прызнаная лепшым дакументальным поўнаметражным фільмам праца Арунаса Матэліса “Дзіўныя няўдачнікі: іншы свет” (сумесная вытворчасць Літвы, Італіі, Швейцарыі, Ірландыі, Паўночнай Ірландыі, Латвіі, Іспаніі і Бельгіі). Фільм, які пасля саракагадовага перапынку ў гісторыі кіно распавядае пра адно з самых складаных і папулярных спаборніцтваў у свеце „Giro d’Italia“ і веласіпедыстаў, што ў ценю лідэра каманды льюць пот у імя яго асабістай перамогі, гледачам фестывалю прадставіць сам рэжысёр.

    Краіна-госця Літва на фестывалі “Лістапад” прадстаўленая ў спецыяльнай праграме “Літоўскае кіно. Класікі і сучаснікі”. Яе складаюць новыя, адметныя ў нацыянальным і міжнародным маштабе, працы літоўскіх кінамайстроў – трагікамедыя “Цуд” рэжысёра Эгле Верцялітэ, драма “Разам назаўжды” Ліны Лужытэ, “Дзень Сенэкі” Крысціёнаса Вільджунаса і дакументальная кінастужка Аўдруса Стоніса “Жанчына і ледавік”. Акрамя гэтых фільмаў, гледачы пабачаць дзве растаўраваныя і алічбованыя Цэнтрам літоўскага кіно класічныя кінастужкі: мастацкі фільм рэжысёра Арунаса Жабрунаса “Прыгажуня” (1969 г.) і “Садута тута” Альмантаса Грыкявічуса (1974 г.). Класіку літоўскага кіно аўдыторыі Мінскага кінафестывалю прадставіць кінакрытык Аўксе Канцэравічутэ, свае творчыя працы прадставяць рэжысёры Э. Верцялітэ і А. Стоніс, а таксама дырэктар па кастынгу фільма “Дзень Сенэкі” Давіле Гасюнайтэ.

    Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” праводзіцца з 1994 г. Чатыры гады таму акрэдытаваная Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) як конкурсны і спецыялізаваны фестываль кіно краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы, сёння галоўная кінападзея Беларусі “Лістапад” раўняецца на іншыя міжнародныя еўрапейскія кінафестывалі А-класа.

    Падпіска