Як нас знайсці

10 кастрычніка 2019 г. Сейм Літоўскай Рэспублікі прыняў пастанову № XIII 2471 „Аб абвяшчэнні 2021 года годам гісторыі і культуры літоўскіх татараў". Пастанова прынятая, каб адзначыць, што:
1. У 2021 г. спаўняецца 700 гадоў з таго часу, калі вялікі князь Гедымін запрасіў як саюзнікаў (альбо наняў) татарскіх ваяроў на дапамогу ў барацьбе супраць крыжакоў;
2. татары пакінулі след у гісторыі Літвы, удзельнічалі ва ўсіх войнах і паўстаннях, змагаючыся за свабоду і незалежнасць Літвы;
3. супольніцтва літоўскіх татараў у значнай меры далучылася да аднаўлення дзяржаўнасці Літвы, да яе гісторыі і культуры, гэта супольніцтва звязала сваё жыццё з Літвой і з'яўляецца часткай яе гісторыі;
і каб заахвоціць літоўскае грамадства цікавіцца мінулым дзяржавы, яе гісторыяй і культурай.

22 студзеня часовая павераная ў справах амбасады Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене і часовы павераны ў справах амбасады Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі разам ушанавалі памяць удзельнікаў паўстання 1863 года.

12 студзеня г.г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі было адзначана 30-годдзе Дня абаронцаў Свабоды. Вялікі дзякуй тым беларусам, якія разам з літоўцамі стаялі каля літоўскага Парламента ў студзені 1991 года, якія ўдзельнічалі ў мітынгах у падтрымку незалежнай Літвы ў Мінску. Сёння мы разам з вамі, сябры беларусы. За вашу і нашу свабоду.

Творчае супрацоўніцтва паміж літоўскімі і беларускімі мастакамі працягваецца, нягледзячы на выкліканы палітычнымі актуаліямі рэзананс і абумоўленыя карантынам Covid-19 абмежаванні.

Нарэшце атрымаўшы на мінулым тыдні ўсе патрэбныя дазволы беларускіх інстытуцый, сёння стартаваў праект развіццёвага супрацоўніцтва, які адмініструецца амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі і накіраваны на падтрымку працаўнікоў медыцынскіх і сацыяльных устаноў Беларусі, якія змагаюцца з пандэміяй COVID-19.

Cкорректированный 2020.08.27
Информируем, что с 1 октября 2020 года в Посольстве Литовской Республики в Республике Беларусь не будут приниматься заявления и документы по вопросам гражданства Литовской Республики. С 01-10-2020 меняется способ подачи таких документов: заявления и копии документов лица будут подавать в электронном виде через информационную систему миграции Литвы MIGRIS.