Як нас знайсці

Мінскія літоўцы адзначылі 16 лютага, Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы – з вялізным трохколерным сцягам Літвы, нацыянальным гімнам "Народная песня", традыцыйнымі літоўскімі цэпелінамі і джазавай музыкай.

Ласкава нагадваем, што 16 лютага — Дзень аднаўлення Літоўскай Дзяржавы, таму амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь не будзе працаваць

22 студзеня часовая павераная ў справах амбасады Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене і часовы павераны ў справах амбасады Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі разам ушанавалі памяць удзельнікаў паўстання 1863 года.

12 студзеня г.г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі было адзначана 30-годдзе Дня абаронцаў Свабоды. Вялікі дзякуй тым беларусам, якія разам з літоўцамі стаялі каля літоўскага Парламента ў студзені 1991 года, якія ўдзельнічалі ў мітынгах у падтрымку незалежнай Літвы ў Мінску. Сёння мы разам з вамі, сябры беларусы. За вашу і нашу свабоду.

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь не будзе працаваць 24 снежня – на Куццю, 25 і 26 снежня – на св. Каляды, і 1 студзеня – на Новы Год.

З братам Андрэем, кіраўніком Caritas у Мінску, мы абмеркавалі падыходзячы да канца праект амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Caritas, накіраваны на падтрымку людзей Беларусі, якія змагаюцца з пандэміяй COVID-19.

Сардэчна дзякуем усім удзельнікам конкурса малюнкаў сярод літоўскіх дзетак Беларусі “Адноўленай Незалежнай Літве – 30 гадоў” і іх настаўнікам.

У выніку бесперапыннага гвалту з боку ўладаў студэнты ВНУ Беларусі працягваюць сутыкацца са штодзённым ціскам з-за асабістай грамадзянскай і палітычнай пазіцыі. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Урада Літвы і вопыту 15-гадовай працы ва ўмовах вымушанага выгнання, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) паведамляе аб гатоўнасці прыняць да навучання студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі.

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь не будзе працаваць 1 лістапада – на Дзень усіх святых і 2 лістапада – на Дзень памяці продкаў.

Творчае супрацоўніцтва паміж літоўскімі і беларускімі мастакамі працягваецца, нягледзячы на выкліканы палітычнымі актуаліямі рэзананс і абумоўленыя карантынам Covid-19 абмежаванні.

14 верасня 2020 г. у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь былі ўручаныя дыпломы бакалаўраў і магістраў 44 абсальвентам, якія скончылі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (усяго 2020 г. скончыла 120 выпускнікаў).
Праз абмежаванні, выкліканыя пандэміяй Covid-19, ЕГУ быў вымушаны адмяніць традыцыйнае свята ўручэння дыпломаў у Вільнюсе, аднак нягледзячы на сітуацыю, якая склалася, упершыню пасля 16-гадовага перапынку дыпломы выпускнікам былі ўручаныя ў Мінску.

Нарэшце атрымаўшы на мінулым тыдні ўсе патрэбныя дазволы беларускіх інстытуцый, сёння стартаваў праект развіццёвага супрацоўніцтва, які адмініструецца амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі і накіраваны на падтрымку працаўнікоў медыцынскіх і сацыяльных устаноў Беларусі, якія змагаюцца з пандэміяй COVID-19.

Мы зацікаўленыя ў развіцці добрасуседскіх, заснаваных на ўзаемнай павазе і даверы адносін з Беларуссю. Аднак гэта залежыць і ад волі і дзеянняў суседняй краіны.

Cкорректированный 2020.08.27
Информируем, что с 1 октября 2020 года в Посольстве Литовской Республики в Республике Беларусь не будут приниматься заявления и документы по вопросам гражданства Литовской Республики. С 01-10-2020 меняется способ подачи таких документов: заявления и копии документов лица будут подавать в электронном виде через информационную систему миграции Литвы MIGRIS.

Сёння гуманітарная дапамога з Літвы - вырабленыя ў Літве сродкі індывідуальнай абароны, патрэбныя для барацьбы з COVID-19 - была перададзена Беларусі.