Як нас знайсці

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Aдрас: ul. Zacharova 68, 220088 Minsk, BELARUS

Больш падрабязна »

Тэл. +375 17 285 24 48; +375 17 285 24 49 - konsulskije voprosi; +375 17 217 64 91
Факс +375 17 285 33 37; (konsulskij otdel: +375 17 285 31 74)
Эл. пошта

Культурнае супрацоўніцтва

Выканана 2014.06.30 / Адноўлена: 2014.07.01 08:44

Супрацоўніцтва ў абсягу культуры і асветы

22 лістапада 2001 г. падпісаная дамова міністэрстваў культуры Літвы і Беларусі пра супрацоўніцтва. У грамадскай бібліятэцы Мінска дзейнічае чытальня літоўскай літаратуры. Пашыраецца супрацоўніцтва ў абсягу кіно, ладзяцца выставы, адбываюцца выступы фальклорных калектываў.

У снежні 1997 г. у Мінску падпісанае пагадненне паміж Міністэрствам асветы і навукі ЛР і Міністэрства адукацыі РБ пра супрацоўніцтва ў сферы асветы. Паводле гэтага пагаднення адбываецца абмен студэнтаў, выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў, могуць выдзяляцца стыпендыі, падтрымліваецца выхаваўчая праца ў літоўскіх асветніцкіх установах Беларусі. Складзеная праграма па супрацоўніцтве на 2002-2004 г. У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка быў заснаваны аддзел літуаністыкі, а ў Вільнюскім педагагічным універсітэце – кафедра беларускай філалогіі.

Культура, асвета, гісторыя

Знойдзеныя археолагамі сляды сведчаць, што дахрысціянская, паганская культура Літвы была часткай культуры ўсіх балцкіх плямёнаў. Зробленыя паганскімі майстрамі ўпрыгожванні, зброя, драўляная архітэктура, што з глыбіняў стагоддзяў дайшлі да нашых дзён, з’яўляюцца бясконцай загадкай для навукоўцаў, якія шукаюць каранёў народнай культуры.

Літоўская культура не была ізаляваная. Ужо ў XIV ст. Літва шырока адчыніла дзверы еўрапейскім творцам, майстрам прыгожых рамёстваў. З Сярэднявечча, асабліва позняга, да нашых дзён дайшлі многа аб’ектаў культурнай спадчыны. Вільнюскі стары горад, важны ў маштабе Еўропе, які ўключаны ў спіс спадчыны UNESCO, Тракайскі, Вільнюскі Гедзімінаў замак, Каўнаскі, Клайпедскі, Кедайняйскі стары горад.

Літва слынная мноствам і разнастайнасцю сваіх гарадзішчаў (пілякальнісаў), на якіх стаялі драўляныя абарончыя замкі. Гарадзішчы, авеяныя легендамі, што распавядаюць пра маёнткі, што праваліліся пад зямлю, і бяздонныя калодзежы, зрабіліся неад’емнай часткай літоўскага краявіду.

Разам з продкавай мовай са старых часоў да нас дайшлі старажытныя мастацтвы і рамёствы. Асаблівы глыбокія традыцыі вырабу крыжоў. Гэты ўнікальны від літоўскага народнага мастацтва ўключаны ў спіс “Вуснай і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва” UNESCO. Калі едзеш па Літве, у вочы кідаецца мноства драўляных, каваных крыжоў, прыдарожных слупоў, каплічак. Пастаўленыя на скрыжаваннях дарог, на лясных прагалах, у сядзібах, яны пазначаюць важныя для Літвы або для чалавека, што іх паставіў, імгненні, бароняць ад злога, уздымаюць вочы мінака да неба, а сэрца – да малітвы. І. Бяляўскас, В. Браслаўскас, Б. Бурачас, Ё. Дзідавяцкас, Н. Моцкус, Ё. і К. Арвідасы – імёны знакамітых вырабнікоў крыжоў, але свайго “крыжароба”-“багароба” можна знайсці ледзьве не ў кожнай вёсцы.

Калі адбылася унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам, літаратура ў Літве стваралася толькі на польскай і лацінскай мовах. Гэты перыяд чалавецтву падараваў слынных сярэднявечных лацінамоўных паэтаў М. Сарбеўскага, М. Гусоўскага і мноства іншых. Іх жыццё і працу па сёння памятае Вільнюскі універсітэт, выдатны сваёй архітэктурай, заснаваны ў самым сэрцы сталіцы і па заслугах названы калыскай культуры народу, па сённяшні дзень ён гадуе новых карыфеяў літоўскай культуры. З пачаткам народнага адраджэння ў XVIII ст. літоўскую мову пачалі выкарыстоўваць на пісьме. Мноства твораў тагачасных асветнікаў працягваюць захоўваць сховішчы бібліятэк Літвы.

Рэгіянальныя адрозненні культуры Літвы адлюстроўваюць складаную гісторыю дзяржавы: адна ад адной адрозніваюцца культуры Малой і Вялікай Літвы, сваёй своеасаблівасцю адрозніваюцца рэгіёны Аўкштайціі, Жамайціі, Дзукіі, Сувалькіі, дзе гавораць сваімі прыгожымі гаворкамі. Таму Літва абгрунтавана ганарыцца сваімі невычэрпнымі фальклорнымі скарбамі: рознакаляровымі народнымі строямі, пакручастымі песнямі, багаццем казак і паданняў, гучаннем гаворак і багатаслоўнасцю мовы.

Трэба адзначыць, што літоўская мова унікальная тым, што яна – адна з дзвюх захаваных моваў, што належалі да групы балцкіх моваў старажытнай індаеўрапейскай прамовы. Іншыя, яшчэ жывыя ў Сярэднявеччы, пруская і ятвяжская мовы, на жаль, зніклі, разам з фізічным знікненнем, як у выпадку з прусамі, саміх людзей, што на іх размаўлялі... На цяперашні час на літоўскай мове размаўляюць 3 мільёны чалавек. Асноўныя гаворкі літоўскай мовы – аўкштайцкая і жамайцкая, яны пачалі фармавацца ў ХІІІ стагоддзі. Першы пісьмовы помнік на літоўскай мове – “Катэхізм” Марцінаса Мажвідаса, выдадзены ў 1547 г. ў Караляўцы (Кёнігсбергу). У XVIII ст. з’явіўся першы арыгінальны твор літоўскай паэзіі – паэма Крысціёнаса Данелайціса “Мятай” (“Поры года”).

У літоўскім фальклоры – мноства гульнёвых элементаў. Можа быць, таму адным з прыярытэтных абсягаў культуры Літвы з’яўляецца тэатр. Завязі тэатра знаходзяць у найстаражытнейшых часах. Сцэнічнае мастацтва выяўлялася зусім рознымі формамі, у сядзібах, вёсках і нават у бажніцах. Ухіл у сімвалічнае выяўленне рэальнасці, сцэнічнае мастацтва жывое і сёння – Літва багатая выбітнымі рэжысёрамі, акторамі, прафесіянальнымі і аматарскімі тэатрамі, якія можна знайсці нават ў глыбокай правінцыі, іх любяць у замежных краінах, выдатна ацэньваюць, ім ніколі не бракуе глядацкай увагі. Тэатры Літвы заслужылі міжнароднае прызнанне і шчодра надзяляюць сваіх стваральнікаў сцэнамі вялікіх тэатраў. Імёны таленавітых рэжысёраў О. Каршуноваса, Э. Някрошуса, Р. Тумінаса ззяюць на старонках не толькі літоўскага, але і сусветнага друку.

Літоўцы ад старажытнасці называюцца народам спевакоў. Звонкасць і лірызм літоўскіх народных песень дасюль з’яўляецца невычарпальнай крыніцай для музыкаў – кампазітараў і выканаўцаў. Дасягненні літоўскіх музыкаў счакалі вялікага міжнароднага прызнання. Музыка, што ўжо не змяшчаецца ў канцэртныя залы, выліваецца на гарадскія вуліцы. Класіка, рок, джаз сплятаюцца, дапаўняюць адзін аднаго, а часам гучаць ручаінамі чыстага жанру – фестывалямі. Шырока вядомы вандроўны фестываль класічнай музыкі “Музычная восень”, Вільнюскі фестываль, фестывалі хораў, джазавыя фестывалі Каўнаса, Вільнюса, Клайпеды, Друскінінкая, якія робяцца гарадскімі святамі і прыцягваюць мноства слухачоў і выканаўцаў з Літвы і з усяго свету. Можна бясконца называць імёны грандаў сцэны, выбітных музыкаў, спевакоў і дырыжораў: П. Генюшас, П, Вішняўскас, М. Рубацкіце, С. Станіце, С. Трымакайце, В. Нарэйка, С. Сандзецкіс, Г. Рынькявічус, Ю. Домаркас... Шмат хто з іх не толькі канцэртуюць, але і навучаюць маладзейшых таямніцам сваёй творчасці ў мастацкіх акадэміях краіны і замежжа. Віртуознасцю творцаў і выканаўцаў літоўскай музыкі зачароўваюцца слухачы нават і ў найдалейшых куточках свету.

Пасля першай сусветнай вайны, калі адбыла адроджаная незалежнасць Літвы, пачалося актыўнае адраджэнне нацыянальнай літоўскай культуры. Пляяда літоўскіх пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў, архітэктараў, з якім многія вядомыя не толькі ў Літве (М. К. Чурлёніс, О. Мілаш), клапаціліся народнай культурай. Шмат помнікаў культуры распавядаюць пра гэты плённы перыяд, поўны аптымізму і радасці, падчас якога працавалі дзеля дабра свабоднай Бацькаўшчыны. На жаль, вялікая іх частка была знішчаная з пачаткам савецкай акупацыі. Маладыя, энергічныя творцы паехалі на Захад або загінулі ў сібірскіх лагерах. Пакуль літоўская культура задыхалася ў ідэалагізацыі і інтэрнацыяналізацыі, яе парасткі ў эміграцыі далі багаты ўраджай, асабліва літаратурны. Вершы эміграцыйных паэтаў Б. Бразджоніса, Г. Нагіса, К. Брадунаса нязводнай класікай гучаць у вуснах частага літоўца, а Ё. Мякас, Е. Цінзас, І. Шэйнюс, Т. Венцлава сталі неад’емнай часткай сусветнай культуры, унеслі ў яе свой, літоўскі унёсак. Парадаксальна, але і ў страшным Чырвоным перыядзе літоўская культура ўзбагацілася, яе напаўнялі цудоўныя паэты Ю. Марцінкявічус, С. Гяда, М. Марцінайціс, тэатры ламіліся ад багацця п’есаў і пастановак, а людзей, нібы хочучы схавацца ад савецкай штодзённасці, з адкрытым сэрцам чэрпалі з крыніцаў культурных каштоўнасцяў.

У апошнім дзесяцігоддзі ХХ ст., аднавіўшы незалежнасць, Літва зноў адкрылася да сусветнай культуры. Сукупнасць унікальных сімвалаў, менталітэт народу, які складае ядро культуры, зрабіліся дасяжнымі кожнаму грамадзяніну свету, які гэтым цікавіцца. Прадстаўнікі літоўскай культуры паспяхова ўліліся ў шэрагі творцаў свету. Гарады Літвы ўпрыгожвае новая архітэктура, у мастацкіх галерэях – творы мастацтва, графікі, фатаграфіі, скульптуры ў зусім разнастайных жанрах. Побач з традыцыйнымі мастацкімі жанрамі трэба згадаць папулярныя цяпер інсталяцыі і іншыя праекты, што ладзяцца літоўскімі мастакамі ці супольна з калегамі з замежжа.

Літоўская культура ў цячэнні гісторыі вытрывала шмат выпрабаванняў. Незвычайна моцны патэнцыял яе творцаў рушыць у далейшае выспельванне, уносячы свой асаблівы унёсак у агульнасусветную культуру.

Падпіска